BE RU EN

Знойдзеныя дзве падобныя на Зямлю планеты

  • 22.09.2018, 11:47

На планетах магчыма наяўнасць вады ці газаў.

Спадарожнік Амерыканскага касмічнага агенцтва TESS за два дні знайшоў дзве падобныя на Зямлі планеты за межамі Сонечнай сістэмы.

Пра гэта паведамляецца на старонцы NASA ў Twitter. Першую планету даследчыкі назвалі суперзямлёй. Яна круціцца вакол зоркі Пі Сталовай Горы на адлегласці блізу 60 светлавых гадоў ад Зямлі. У NASA мяркуюць, што на планеце магчыма наяўнасць вады ці газаў.

Другую планету назвалі Гарачай Зямлёй. Яна трохі большая, чым Зямля, знаходзіцца на адлегласці 49 светлавых гадоў і круціцца вакол LHS 3844 - карлікавай зоркі класа М.

Апошнія навіны