BE RU EN

Інтэрнэт-крамам забароняць гандляваць некаторым таварамі

  • 22.09.2018, 10:11

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі выступіла з чарговай ініцыятывай.

Падрыхтаваны і ўнесены на грамадскае абмеркаванне праект пастановы ўрада, які ўносіць змены ў правілы продажу тавараў пры ажыццяўленні раздробнага гандлю па ўзорах, піша primepress.by.

У пералік тавараў, забароненых да продажу па-за гандлёвымі аб'ектамі, у тым ліку праз інтэрнэт-крамы, прапануецца дадаткова ўключыць піва, слабаалкагольныя напоі, нехарчовыя тавары, прынятыя на камісію.

Таксама ў пералік уключаны манеты з каштоўных металаў, мерныя зліткі з золата. У пералік прапануецца ўключыць піратэхнічныя вырабы бытавога прызначэння. Цяпер у ім ёсць усе піратэхнічныя вырабы.

Акрамя таго, з пераліку забароненых да продажу выключаецца пазіцыя «спецыялізаваная харчовая прадукцыя для харчавання спартоўцаў».

Апошнія навіны