BE RU EN

Беларусь выступіла супраць разгляду пытання аб акупацыі Украіны ў ААН

  • 22.09.2018, 10:03

З'явіўся спіс краін, якія галасавалі супраць разгляду сітуацыі ва Украіне ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Супраць ўключэння ў парадак дня Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пункта «Сітуацыя на часова акупаваных тэрыторыях Украіны» прагаласавалі 13 краін. Пра гэта сказана ў паведамленні місіі Украіны ў ААН у Twitter, паведамляе newsone.ua.

Так, з 68 краін, якія галасавалі, супраць уключэння ў парадак дня Генасамблеі ААН пункта «Сітуацыя на часова акупаваных тэрыторыях Украіны» выступілі такія краіны як: Беларусь, Бурундзі, Куба, Іран, Казахстан, Арменія, М'янма, Нікарагуа, Філіпіны, Расея, Судан, Сірыя і Венесуэла.

Апошнія навіны