BE RU EN

Украіна рыхтуе новыя санкцыі супраць Расеі

  • 21.09.2018, 17:49

Віцэ-прэм'ер-міністр Украіны паведаміў падрабязнасці.

Кабінет міністраў Украіны звярнуўся ў Раду нацыянальнай бяспекі і абароны аб увядзенні персанальных эканамічных санкцый супраць расейскіх выдавецтваў.

Як піша apostrophe.ua, пра гэта паведаміў у Twitter віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Вячаслаў Кірыленка.

Паводле ягоных слоў, санкцыі закрануць выдавецтвы, якія распаўсюджваюць кнігі з заклікамі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і знішчэння ўкраінскай дзяржавы.

Нагадаем, раней Украіна разам з Чарнагорыяй, Албаніяй і Нарвегіяй прыядналася да падоўжаных санкцый ЕЗ супраць Расеі, уведзеных за парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Апошнія навіны