BE RU EN

Акцыя ў Берасці: Лукашэнка робіць з беларусаў «остарбайтэраў»

  • 21.09.2018, 15:37

Палітыка рэжыму нагадвае паводзіны акупантаў.

Два велізарныя плакаты з'явіліся на адной з цэнтральных вуліц (вул. Карбышава) Берасця. На іх праводзяцца паралелі паміж лёсам остарбайтэраў часоў акупацыі Беларусі фашысцкай Германіяй і лёс беларускіх гастарбайтэраў сучаснасці, паведамілі Charter97.org чытачы з Берасця.

«75 гадоў таму сотні тысяч беларусаў гвалтоўна вывозіліся фашыстамі ў канцлагеры і на цяжкія работы ў Нямеччыну. Дзяцей адбіралі ад бацькоў, распадаліся сем'і. Многія не вытрымлівалі цяжкай працы, многія не вярнуліся на радзіму.

У нашы мірныя дні сотні тысяч беларусаў ізноў вымушаны пакідаць свае дамы і сем'і і ехаць на заробкі ў Нямеччыну, Польшчу і іншыя краіны. На гэты раз ужо рэжым Лукашэнкі стварыў невыносныя ўмовы працы ў самой Беларусі. Каб выжыць і пракарміць сям'ю, у пошуках лепшых умоў працы і годных заробкаў беларусы зноў запоўнілі цягнікі і аўтобусы, якія ідуць на захад», - пракаментавалі акцыю берасцейцы.

Апошнія навіны