BE RU EN

Кіеў паведаміў Маскве аб спыненні дамовы пра сяброўства

  • 21.09.2018, 12:14

Украіна накіравала ноту Расеі.

Міністэрства замежных спраў Украіны накіравала ноту расейскай старане пра непадаўжэнне Дамовы аб сяброўстве, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расейскай Федэрацыяй, паведаміў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін, паведамляе 112.ua.

«Сёння мы перадалі адпаведную ноту Расеі», - паведаміў Клімкін на брыфінгу ў пятніцу ў Кіеве.

Кіраўнік МЗС дадаў, што ў ноце аргументуюць усе парушэнні Расеі, такія як анэксія Крыма і вайна на Данбасе.

Клімкін падкрэсліў, што дамову Расея парушыла фундаментальна.

Нагадаем, у сераду прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ў дзеянне пастановы РНБА пра непадаўжэнне Дамовы аб сяброўстве з РФ.

Апошнія навіны