BE RU EN

Пад Добрушам 60-гадовы пенсіянер падарваў дом суседкі

  • 21.09.2018, 11:42

Ён выкарыстаў самаробнае выбуховае прыстасаванне з паражальнымі элементамі.

15 верасня 60-гадовы пенсіянер у вёсцы Насовічы Добрушскага раёна падарваў з вонкавага боку дом 29-гадовай жанчыны самаробным выбуховым прыстасаваннем, паведамляе gomel.today.

У дачыненні да 60-гадовага пенсіянера, які прагнуў любові маладой жанчыны, заведзена крымінальная справа паводле артыкула «Замах на забойства грамадска небяспечным спосабам».

Мужчына меў намер завязаць з жанчынай рамантычныя стасункі. Аднак у жанчыны быў жаніх 1983 года нараджэння.

Пенсіянер сабраў самаробнае выбуховае прыстасаванне, пасля чаго прымацаваў да вонкавага боку акна і прывёў у дзеянне.

Шматлікія аскепкі шкла і шарыкі патрапілі ўнутр хаты жанчыны. Там акурат знаходзіўся ейны жаніх. У выніку ён атрымаў шматлікія раны рук, грудзей, ногі. Раны былі неглыбокімі.

Апошнія навіны