BE RU EN

ЗША ўвялі санкцыі супраць 33-х грамадзян РФ

  • 20.09.2018, 21:05

У чорны спіс унесеныя расейцы, звязаныя з абаронным сектарам.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея ўхваліў унясенне 33 расейскіх чыноўнікаў у чорны спіс.

Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі ў дачыненні да 33-х расейскіх грамадзян і арганізацый, звязаных з абароннай галіной і спецслужбамі.

Пастанова прынятая ў адпаведнасці з законам «Аб супрацьдзеянні спаборнікам Амерыкі пасродкам санкцый», абноўлены санкцыйны спіс апублікаваны на сайце Дзярждэпартамента.

З кампаній у спіс трапілі прыватныя вайсковыя кампанія «Вагнер», лагістычная кампанія Міністэрства абароны «Абаронлагістыка» і авіяцыйны завод у Камсамольску-на-Амуры.

Апошнія навіны