BE RU EN

Лідары ЕЗ патрабуюць ад Мэй вызначыцца з прапановамі што да Brexit

  • 20.09.2018, 20:20

Адпаведныя заявы прагучалі на саміце ЕЗ у аўстрыйскім Зальцбургу.

Лідары Еўразвязу запатрабавалі ад прэм'ер-міністра Брытаніі Тэрэзы Мэй як мага хутчэй выкласці пазіцыю ў ключавых пунктах перамоў адносна «Брэксіту», такіх як гандлёвыя стасункі з ЕЗ і рэжым мяжы паміж Ірландыяй і Паўночнай Ірландыяй пасля выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ. Адпаведныя заявы прагучалі на саміце ЕЗ у аўстрыйскім Зальцбургу. Пра гэта паведамляе svoboda.org са спасылкай на Reuters.

Праект прадстаўніка ЕЗ на перамовах у «Брэксіту» Мішэля Барнье прадугледжвае, што Паўночная Ірландыя фактычна застаецца ў Мытным звязе і адзіным рынку ЕЗ, бо паміж Ірландыяй і Паўночнай Ірландыяй не будзе мытнай мяжы. Лондан не згодны з такім варыянтам, бо, на думку Мэй, гэта азначала б усталяванне мытных межаў ужо ўнутры самой Брытаніі - паміж Паўночнай Ірландыяй і астатняй часткай Злучанага Каралеўства.

Афіцыйным днём выхаду Вялікабрытаніі са складу Еўразвязу з'яўляецца 29 сакавіка 2019 года, пасля гэтага пачнецца так званы «пераходны перыяд», які працягнецца да 2021 года. У ліпені брытанскі ўрад падалі праект пагаднення аб выхадзе з ЕЗ, згодна з якім краіна працягне ісці стандартам ЕЗ у шэрагу эканамічных абласцей і атрымае права на неабмежаваны гандаль сельскагаспадарчымі таварамі на Еўрапейскім адзіным рынку.

Еўраскептыкі раскрытыкавалі яго як занадта «мяккі» і нявыгадны. Шэраг паплечнікаў Мэй у Кансерватыўнай партыі цяпер, паводле паведамленняў СМІ, рыхтуюць ёй адстаўку. З іншага боку, гучаць галасы і пра неабходнасць правесці паўторны рэферэндум і перагледзець пастанову аб выхадзе Брытаніі з ЕЗ.

Апошнія навіны