BE RU EN

Мазырскі НПЗ: З пачатку года мы працуем у страту

  • 20.09.2018, 20:12

Пры гэтым на НПЗ не ведаюць, як на перапрацоўку нафты паўплывае падатковы манеўр у Расеі.

На Мазырскім НПЗ паводле вынікаў працы ў студзені-верасні прагназуюць страты, паведаміў БелТА в.а. намесніка генеральнага дырэктара Мазырскага НПЗ Алег Пратасаў.

«Агулам за дзевяць месяцаў мы чакаем страты. Асноўныя прычыны - павышэнне каціровак нафты, змяненне курсу беларускага рубля і недастатковы ўзровень коштаў на АЗС пры рэалізацыі нафтапрадуктаў», - адзначыў Алег Пратасаў.

Адказваючы на пытанне пра наступствы падатковага манеўру ў Расеі, прадстаўнік НПЗ звярнуў увагу, што прадпрыемству давядзецца працаваць ва ўмовах больш высокіх коштаў нафты.

Прадстаўнік НПЗ не змог ацаніць, наколькі істотна падатковы манеўр у Расеі паўплывае на маржу перапрацоўкі нафты на прадпрыемстве.

Апошнія навіны