BE RU EN

Гамяльчанам цэлую гадзіну не дадуць пакурыць

  • 20.09.2018, 19:09

21 верасня з 14.00 да 15.00 у Гомелі не будуць прадаваць тытунёвыя вырабы.

Такую пастанову прыняло ўпраўленне гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама, піша newsgomel.by.

Гэта звязана з тым, што з 17 да 21 верасня праходзіць Тыдзень здароўя пад дэвізам «Моладзь. Здароўе. Лад жыцця».

Дарэчы, антыалкагольныя акцыі ў Беларусі «Дзень цвярозасці» звычайна займаюць цэлыя суткі. Антытытунёвую чамусьці наважылі абмежаваць адной гадзінай.

Апошнія навіны