BE RU EN

Мядзведзеў: Расею чакаюць шэсць цяжкіх гадоў

  • 20.09.2018, 15:16

На эканоміку РФ ціснуць санкцыі ды пашырэнне гандлёвых войнаў.

Наступны шасцігадовы цыкл для расейскай эканомікі будзе няпростым – у варунках санкцый, а таксама магчымага пашырэння гандлёвых войнаў і палітыкі пратэкцыянізму. Пра гэта на пасяджэнні ўрада заявіў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе карэспандэнт РБК.

«Усе мы разумеем, што пачатак гэтага шасцігадовага цыклу наўрад ці будзе простым. Мы павінны ўлічваць сітуацыю на сусветных сыравінных і фінансавых рынках, а таксама не ў меншай ступені магчымае пашырэнне гандлёвых войнаў і ўзмацненне пратэкцыянізму і санкцыйнага ціску», - адзначыў ён.

Апошнія навіны