BE RU EN

Cілавікі затрымалі дырэктара «Белэнэргасеткапраекта»

  • 20.09.2018, 14:54

У кабінеце Андрэя Караткевіча прайшоў ператрус.

Кіраўнік прадпрыемства Андрэй Караткевіч быў затрыманы 18 верасня на працоўным месцы. Інфармацыю пацвердзілі супрацоўнікі «Белэнэргасеткапраекта». Вядома, што ў кабінеце Караткевіча прайшоў ператрус, піша nn.by.

Следчы камітэт і іншыя сілавікі пакуль не пракаментавалі, хто з іх затрымаў дырэктара, і ў чым яго вінавацяць. «Белэнэргасеткапраект» займаецца праектаваннем ліній электраперадач і электраабсталявання, адпаведнай навукова-даследчай дзейнасцю. На прадпрыемстве распрацоўвалі праектную дакументацыю комплекса супрацьаварыйнай аўтаматыкі АЭС у Астраўцы.

Апошнія навіны