BE RU EN

Трамп запатрабаваў ад АПЕК неадкладнага зніжэння коштаў нафты

  • 20.09.2018, 14:41

Кіраўнік Белага дома выступае за зніжэнне сусветных коштаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у чацвер чарговым разам заклікаў Арганізацыю краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) забяспечыць зніжэнне коштаў нафты, паведамляе «Інтэрфакс».

«Манаполія АПЕК павінна цяпер жа знізіць кошты нафты!» - напісаў ён у Twitter.

«Мы абараняем краіны Блізкага Усходу, без нас яны б нядоўга заставаліся ў бяспецы, і ўсё ж яны прадаўжаюць імкнуцца да ўсё больш і больш высокіх коштаў нафты. Мы гэта запомнім!» - гаворыцца ў Твітэры прэзідэнта.

Апошнія навіны