BE RU EN

Беспарадкі ўспыхнулі ў яшчэ адным горадзе ў Кабардзіна-Балкарыі

  • 20.09.2018, 12:16

Уночы расейскім сілавікам давялося разганяць пратэстоўцаў.

Міжнацыянальны канфлікт, які пачаўся ў кабардзіна-балкарсай вёсцы Кендзялен за дзень дайшоў спачатку да Нальчыка, а пазней - да суседняга горада Баксан, дзе ўночы сілавікам давялося разганяць пратэстоўцаў, паведамляе lenta.ru.

Жыхары Баксана знялі на відэа групу супрацоўнікаў Расгвардым, якія пад гукі страляніны бягуць у бок пратэстоўцаў каля паста ДПС на скрыжаванні трасы «Каўказ». З інфармацыі выдання, так супрацоўнікі паліцыі спрабавалі стрымаць агрэсіўна настроеных людзей. Усяго ўночы ў Кендзялене, Баксане і Нальчыку былі затрыманыя дзясяткі людзей.

Канфлікт у Кендзялене успыхнуў ў сераду, 19 верасня. Нагодай стала тое, што мясцовыя жыхары-балкарцы не пусцілі ў сяло кабардынцаў, якія хацелі адсвяткаваць 310-годдзе перамогі ў Канжальской бітве і на конях здзейсніць узыходжанне на вяршыню гары Канжаль. Пачаліся пагромы і страляніна, былі перацятыя дарогі.

Для спынення беспарадкаў прыбылі расгвардейцы, якія заблакавалі вёску. Сітуацыя працягнула развівацца ўжо ў сталіцы Кабардзіна-Балкарыі - Нальчыку. Там дзясяткі пратэстоўцаў сабраліся ў цэнтры горада са сцягамі і выкрыквалі лозунгі. У рэгіянальнай управе Следчага камітэта пачалі праверку і паабяцалі высветліць асобы завадатараў канфлікту.

Апошнія навіны