BE RU EN

Альфрэд Кох: Пуцін разумее, што войска Ізраіля мацнейшае за расейскае

  • 19.09.2018, 21:24

Лёгка зразумець месца, якое вызначыў расейскаму войску прэзідэнт РФ.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін разумее, што войска Ізраіля мацнейшае за расейскае. Такое меркаванне на сваёй старонцы ў Facebook выказаў экс-віцэ-прэм'ер Расеі Альфрэд Кох.

«Па наяўнасці/адсутнасці» адказу на крыўду «лёгка зразумець месца, якое вызначыў расейскаму войску Пуцін: відавочна мацнейшае за войска Грузіі і Украіны, але слабейшае за войска Турцыі. І вось цяпер зразумела, што і за войска Ізраіля», - напісаў Кох.

На яго думку, Пуцін праявіў у гэтай сітуацыі адэкватнасць і асцярожнасць.

«А вы кажаце - неадэкватны. Вельмі нават адэкватны. Я б нават сказаў - асцярожны», - адзначыў былы расейскі віцэ-прэм'ер.

Апошнія навіны