BE RU EN

У Магілёве да прыезду Лукашэнкі і Пуціна мыюць дамы

  • 19.09.2018, 18:53

Пыл з фасадаў будынкаў змываюць шлангам.

Да прыезду двух кіраўнікоў у Магілёве вырашылі падрыхтавацца максімальна: адрамантавалі многае з таго, да чаго дацягнуліся рукі, з неверагоднай хуткасцю мантуюць лесвіцу з фантанамі на Падніколле і будуюць, будуюць шматпакутную арку. Тое, што рамантаваць не трэба, вырашылі вымыць - каб прыгажэйшым было, піша mogilev.online.

Займальнае дзейства сфатаграфаваў падпісант старонкі «Магілёў Real» Улад Грошаў. На здымку мужчына шлангам змывае з фасада будынка пыл.

Магчыма, у хуткім часе мы ўбачым яшчэ што-небудзь цікавае - да прыезду Пуціна і Лукашэнкі засталося менш за месяц.

Апошнія навіны