BE RU EN

Дзмітрый Турсунаў: Можа быць, тэніс Сабаленкі нават лепшы за тэніс Серэны

  • 19.09.2018, 18:31

Трэнер Арыны Сабаленкі падзяліўся меркаваннем пра перспектывы беларускай тэнісісткі.

- Ці бачыце вы Наомі і Арыну - будучымі лідарамі WTA-тура?

- Пакуль, здаецца, вымалёўваецца менавіта такая карцінка. Паднімуцца яшчэ 16-гадовая ўкраінка Марта Косцюк і 17-гадовая амерыканка Аманда Анісімава, якія ў сілу абмежаванняў пакуль не могуць знаходзіцца вышэй у рэйтынгу. Будуць падцягвацца і іншыя тэнісісткі. Бельгійка Эліза Мертэнс - вельмі непрыемная спаборніца. Яна гуляе прыкладна як Вазняцкі, толькі ў больш актыўнай манеры.

- Вы параўналі Мертэнс з Вазняцкі, а ў Беларусі манеру гульні Арыны знаходзяць блізкай да таго, як гуляе Серэна Уільямс. Недарэмна?

- Калі прыдзірацца да таго, што ў іх розны колер скуры, тады іх нельга параўноўваць. А агулам - абедзве гуляюць у агрэсіўны тэніс. Можа быць, тэніс Арыны нават лепшы за тэніс Серэны. Проста Арына пакуль нестабільная. Яна можа гуляць мячамі з кручэннем. Яна можа рухацца лепш, чым Серэна да родаў. Пакуль гэтага няма, але гэта магчыма, і да гэтага трэба імкнуцца.

Зразумела, што калі мы цяпер будзем параўноўваць мяне з Родам Лейверам (яму 80 гадоў. - Заўвага. Рэд.), то я - прыгажунчык! Але Лейвер выйграў два турніры сезона Вялікага шлема, а я... - цытуе Турсунава tut.by.

Апошнія навіны