BE RU EN

«Восеньскія» прадукты, якія дапамогуць умацаваць імунітэт

  • 19.09.2018, 16:46

Вядомы дыетолаг падзялілася сакрэтамі здаровага харчавання.

Адна з найлепшых дыетолагаў Украіны Святлана Фус расказала, якія сезонныя прадукты павінны прысутнічаць у рацыёне для таго, каб умацаваць імунітэт, паведамляе РБК.

Слівы

Слівы не толькі смачныя, але і ўтрымоўваюць вялікую колькасць рэчываў, якія абараняюць арганізм. Сярод іх мінералы, ферменты і абалоніна. У слівах таксама ўтрымліваюцца вітаміны - С, В, бэта-карацін, харчовыя валокны і арганічныя кіслоты.

Яблыкі і грушы

Яблыкі і грушы - прадукт, які дыетолаг абавязкова рэкамендуе занесці ў рацыён. Яны дапамагаюць умацаваць імунітэт і з'яўляюцца крыніцамі жалеза, ёду, калію, кальцыю, вітамінаў РР і С.

Гарбуз

Гарбуз, са слоў Святланы Фус, адна з самых багатых крыніц бэта-караціну. Гэты жоўта-раслінны пігмент у нашым арганізме ператвараецца ў вітамін А, які спрыяе нармальнаму росту костак і ўмацоўвае імунную сістэму.

«Ужывайце гарбуз рэгулярна і вы заўважыце паляпшэнне памяці і зроку. А яшчэ гарбуз дабратворна ўплывае на нервовую сістэму і якасць сну», - піша дыетолаг.

Апошнія навіны