BE RU EN

ЗША павялічаць авіяцыйную моц да ўзроўню эпохі Рэйгана

  • 19.09.2018, 12:38

Колькасць аператыўных эскадрылляў вырасце на чвэрць.

Кіраўнікі ВПС ЗША хочуць аднавіць баявую авіяцыйную моц да ўзроўню часоў халоднай вайны, каб быць гатовымі да канфліктаў з Расеяй ці Кітаем.

Пра гэта паведамляе The Times.

Міністарка Паветраных сіл ЗША Хізэр Уілсан на гэтым тыдні прадставіла планы па павелічэнні колькасці знішчальнікаў, бамбавікоў, самалётаў назірання і заправачных танкераў.

Згодна з планам, колькасць аператыўных эскадрылляў павялічыцца на 24%, з 312 да 386. У часы халоднай вайны ў ЗША была 401 эскадрылля.

"Мы павінны бачыць свет такім, які ён ёсць. Вось чаму стратэгія нацыянальнай абароны шчыра прызнае, што мы вярнуліся ў эпоху вялікай канкурэнцыі за ўладу", - сказала Уілсан. Яна ўзгадала пра вайсковыя вучэнні ў Расеі, у якіх удзельнічалі 300 тысяч расейскіх і кітайскіх вайскоўцаў.

Плануецца стварэнне сямі новых эскадрылляў знішчальнікаў, пяці эскадрылляў бамбавікоў і 15 танкераў-запраўшчыкаў. Агулам амерыканскае войска атрымае ад 888 да 1 776 дадатковых самалётаў.

Плануецца таксама падрыхтоўка яшчэ 40 тысяч вайскоўцаў ВПС і цывільных асоб. На гэта плануюць выдаткаваць больш як $5 млрд. Такія маштабы пераўзбраення не праводзіліся ў ЗША з часоў прэзідэнта Рональда Рэйгана.

Апошнія навіны