BE RU EN

Леанід Кулакоў прымусіў адміністрацыю Лукашэнкі адказаць аб «справе прафзвязаў»

  • 19.09.2018, 11:46

Адміністрацыя дыктатара адказвае актывістам нібы пад капірку.

Адміністрацыя Лукашэнкі адказала на зварот актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Леаніда Кулакова аб спыненні крымінальнага пераследу лідараў прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комлік, піша сайт praca-by.info.

Раніцай 24 жніўня, у дзень вынясення судом Савецкага раёна Менска прысуду паводле "справы прафзвязаў", да прыёмнай адміністрацыі кіраўніка прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Яны перадалі ў прыёмную звароты, у якіх адзначалі беспрэцэдэнтны ціск на сябраў прафзвязу РЭП і прасілі спыніць крымінальны пераслед яго кіраўнікоў.

У адказе Леаніду Кулакову за подпісам начальніка галоўнай управы працы са зваротамі грамадзян Рыгора Шлыка адзначана наступнае:

“Службовыя асобы адміністрацыі прэзідэнта не маюць права даваць ацэнку пастановам, якія прымаюцца судамі, касаваць іх ці пераглядаць, а ў адпаведнасці з артыкулам 110 Канстытуцыі РБ якое-небудзь умяшанне ў дзейнасць суддзяў у выкананні правасуддзя недапушчальнае і накладае адказнасць паводле закону".

Аналагічныя адказы, нібы напісаныя пад капірку, атрымалі і іншыя заяўнікі, у прыватнасці актывіст з Мазыра Уладзімір Неўмяржыцкі і актывістка грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Мая Навумава.

Апошнія навіны