BE RU EN

Сэнат ЗША ўхваліў павелічэнне вайсковай дапамогі Украіне

  • 19.09.2018, 10:36

Новыя сумы закладзеныя ў абаронны бюджэт дзяржавы.

У абаронным бюджэце ЗША на 2019 год, які сёння ўхвалены амерыканскім Сэнатам, прадугледжана павелічэнне дапамогі Украіне да $250 млн. Пра гэта ідзе гаворка ў паведамленні амбасады Украіны ў ЗША, піша liga.net.

Каштарыс аб Украіне на чвэрць - $50 млн - перасягае бюджэт-2018, які складаў $200 млн.

Паводле тэксту законапраекта, гэтыя $250 млн выдаюцца, сярод іншага, на вайсковыя вучэнні, пастаўкі вайсковага абсталявання (таксама смяротных тыпаў узбраенняў) і лагістычную падтрымку, перадачу запчастак да раней выдадзенага ўзбраення ды іншых вайсковых тавараў.

У спіс тыпаў дапамогі ўключана таксама выведка ў падтрымку УСУ і спецслужбаў Украіны.

Абмяркоўваецца пытанне паставак УСУ супрацькарабельных ракет ЗША для стрымлівання намераў РФ ва ўкраінскіх марскіх тэрытарыяльных водах, заявіў раней вядучы экспэрт Амерыканскай рады ў міжнароднай палітыцы Стывен Бланк.

Апошнія навіны