BE RU EN

У Менску ўсталююць тарамат

  • 18.09.2018, 20:57

Аўтамат зможа прымаць пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, а таксама бляшаныя з-пад напояў.

Тарамат з'явіцца ў цэнтры Менска 22 верасня ў Дзень без аўтамабіля ў межах Еўрапейскага тыдня мабільнасці. Ён будзе знаходзіцца на вуліцы Леніна. Аўтамат зможа прымаць пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, а таксама бляшаныя з-пад напояў, паведамляе kp.by.

Устаноўкай зоймецца кампанія СТАА "Рэмандыс Менск".

Усім удзельнікам і наведвальнікам прэзентацыі будзе дадзеная магчымасць азнаёміцца з сістэмай прыёму тары і выпрабаваць тарамат на месцы, паведамілі ў Менскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З трох гадзін дня да сямі гадзін вечара кожную поўную гадзіну будуць разыгрывацца каштоўныя прызы.

Апошнія навіны