BE RU EN

Вядомы беларускі кампазітар Эдуард Ханок засудзіў АНТ

  • 18.09.2018, 18:12

Кампазітару ўдалося немагчымае – перамагчы ў судзе дзяржаўную тэлевізію.

Яго як аўтара папулярных песень забыліся згадаць у цітрах да запісу канцэрту. І Ханок атрымаў 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды і 1 290 рублёў за выдаткі на юрыдычную дапамогу, паведамляе «Белсат».

Эдуард Ханок прызнае, што перамагчы дапамаглі вядомасць і песні, на якіх завязаны рэпертуар вядомых беларускіх артыстаў. Іншым аўтарам ён раіць бараніць свае правы, толькі калі ёсць неаспрэчныя аргументы. І абавязкова з адвакатам.

«Чаму я цяпер такі спакойны? Бо я перамог у працэсе. Адзін, пакуль досыць. Але гэта падняло мне тонус. Адрэналіну ў мяне кілаграм!» - кажа кампазітар.

Апошнія навіны