BE RU EN

У Менску ДАІ пераследавала аўтамабіль - стралялі побач з людзьмі

  • 18.09.2018, 17:15

У пагоні ўдзельнічалі мінімум шэсць экіпажаў.

У Менску некалькі экіпажаў ДАІ са стралянінай пераследавалі Audi. Пра гэта tut.by паведамілі чытачы.

Інцыдэнт адбыўся 18 верасня, блізу 15.20. Відавочцы паведамляюць, што ў пагоні ўдзельнічалі мінімум шэсць экіпажаў ДАІ.

«Каля «Кароны» аўтамабіль практычна ўдалося заблакаваць, аднак кіроўца легкавушкі здолеў па газонах і ходніках выехаць з «пасткі». Інспектар ДАІ, нягледзячы на тое, што побач знаходзіліся людзі, пачаў страляць па колах», - распавёў Уладзімір.

Чытачы паведамляюць, што кіроўца Audi прадоўжыў рух у кірунку вуліцы Прытыцкага і на вуліцы Жудро стаў віноўнікам ДТЗ. Мужчыну затрымалі.

Таксама з'явіліся звесткі, што пагоня за гэтай Audi пачалася яшчэ ў Заслаўі. Гэтая інфармацыя правяраецца.

Апошнія навіны