BE RU EN

Гордзі Дуаер: Пры ўсіх козырах «Лакаматыва» шмат што залежыць ад нас

  • 18.09.2018, 14:55

Беларускую каманду чакае няпросты выклік.

Галоўны трэнер хакейнага менскага «Дынама» Гордзі Дуаер падзяліўся чаканнямі ад выязнога матчу рэгулярнага чэмпіянату КХЛ супраць «Лакаматыва», які пройдзе сёння вечарам у Яраслаўлі, а таксама распавёў аб моцных якасцях расейскага навабранца каманды Дзяніса Казіёнава, паведамляе pressball.by:

- Думаю, Казіёнаў дадасць камандзе энэргіі і фізічнай моцы. Да таго ж, Дзяніс - дасведчаны хакеіст. Мяркую, гэта добры набытак для нас.

- Што скажаце пра «Лакаматыў»?

- «Дынама» чакае няпросты выклік. У «Лакаматыва» вельмі прыстойная каманда. Яна вызначаецца хуткасцю, уменнем навязваць кантактную барацьбу. Плюс выдатныя спецбрыгады для гульні ў няроўных складах. Але пры ўсіх козырах спаборніка многае залежыць ад нас. Ведаем, што можам дзейнічаць лепш. Паглядзім, як хлопцы праявяць сябе на фоне «Лакаматыва».

Апошнія навіны