BE RU EN

Заробак Знаркі ў шмат разоў перасягае цяперашні тарыф Дуаера

  • 18.09.2018, 12:25

Чаму менскае «Дынама» не пацягне Алега Знарка?

На гэтае пытанне адказвае tut.by:

Алег Знарок у апошнія гады працаваў толькі з топ-камандамі, прычым дамогся нядрэнных поспехаў. Можна доўга разважаць, што СКА і каманда «Алімпійскіх атлетаў з Расеі» мелі ў КХЛ і на Гульнях у Пхенчхане найлепшыя з усіх удзельнікаў склады, таму ў дасягненнях Знарка няма нічога асаблівага, але тут рэч у іншым. Ён дамагаўся мэтаў практычна дзяржаўнай важнасці, чым сур'ёзна падвысіў свой статус. Алег Знарок цяпер вельмі дарагі і запатрабаваны спецыяліст, які сядзіць без працы толькі з адной прычыны - ён сам надумаў узяць адпачынак пасля цяжкіх сезонаў у камандзе і СКА.

Ягоны заробак у шмат разоў перасягае цяперашні тарыф Гордзі Дуаера. Да выдаткаў таксама дадавайце заробак ягонага нязменнага асістэнта Харыйса Вітоліньша і неабходнасць у запрашэнні новых хакеістаў, якія адпавядаюць патрабаванням Знаркі, - піша sport.tut.by.

Апошнія навіны