BE RU EN

Паліцэйскі, які танчыў на дарозе, стаў зоркай Сеціва

  • 18.09.2018, 10:51

Такім спосабам ён імкнецца прыцягнуць максімальную ўвагу кіроўцаў і пешаходаў.

Калі мы гаворым пра Індыю, многім прыходзяць на розум індыйскія фільмы, дзе героі спяваюць і танчаць, піша сайт 120.su.

Аднак, як высветлілася, рэальныя людзі ў гэтай краіне таксама не маюць нічога супраць танцаў - узяць хоць бы гэтага паліцэйскага, які рэгулюе дарожны рух на скрыжаванні.

Зрэшты, мужчына забаўляе навакольных танцавальнымі рухамі зусім не дзеля славы - такім незвычайным спосабам ён прыцягвае да сябе максімальную ўвагу ўдзельнікаў дарожнага руху, таму праца паліцэйскага становіцца куды больш эфектыўнай, бо яго цяжка не заўважыць.

Апошнія навіны