BE RU EN

Берасцейскі блогер Пятрухін пацвяліў АМАП

  • 18.09.2018, 10:27

Блогер размаляваў дзверы сваёй кватэры, якія выбілі «шуняўкі».

Блогер Сяргей Пятрухін распавёў на Facebook, што «ўпрыгожыў» дзверы сваёй кватэры, якія 30 жніўня выбілі супрацоўнікі АМАП. «Штурм» кватэры Пятрухіна адбываўся ў рамках справы аб «паклёпе і абразе» ўчастковага міліцыянта, паведамляе «Радыё Свабода».

«На памяць, - тлумачыць Сяргей Пятрухін «роспіс» дзвярэй. - Усё законна, вы не хвалюйцеся».

На дзвярах ён размясціў фота міліцыянтаў з подпісамі «Мае хлопцы працуюць дакладна, таму я ўжо генерал», «Мы абаронім вас ад блогераў» і «Нашы хлопцы выконваюць любы наш загад».

Таксама напісаў: «30 жніўня мы ўзламалі гэтыя дзверы і паставілі блогера на калені», «Тут былі мы!», «АМАП - СІЛА!».

У выніку чарговага ператрусу 30 жніўня міліцыя канфіскавала ў Пятрухіна кампутары, накіравала яго на псіхіятрычную экспертызу. Ён збіраўся пайсці на экспертызу з адвакатам, але 3 верасня яго затрымалі па дарозе да абаронцы.

Апошнія навіны