BE RU EN

Алег Знарок гатовы ўзначаліць менскае «Дынама»

  • 17.09.2018, 14:37

Спецыяліст гатовы прыступіць да працы з новай камандай.

Вядомы расейскі трэнер Алег Знарок можа ўзначаліць менскае «Дынама». Паведамляецца, што спецыяліст гатовы прыступіць да працы з новай камандай, але ў прэс-службе беларускага клуба заявілі, што гэтая інфармацыя не мае пад сабой ніякай падставы, піша by.tribuna.com.

Знарок выйграў тры Кубкі Гагарына (два з маскоўскім «Дынама» і адзін са СКА), чэмпіянат свету і Алімпіяду з нацыянальнай камандай Расеі (2014 і 2018 гады адпаведна).

55-гадовы спецыяліст сумяшчаў працу ў СКА і нацыянальнай камандзе Расеі, але сёлета пакінуў сваю пасаду.

Пасля 6 матчаў менскае «Дынама» пад кіраўніцтвам Гордзі Дуаера набрала толькі 2 балы і займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі.

Раней расейскі журналіст Аляксей Шаўчэнка паведамляў, што Дуаера могуць адправіць у адстаўку пасля пяці стартавых матчаў у новым сезоне.

Апошнія навіны