BE RU EN

У Слуцку восы напалі на дзяцей

  • 17.09.2018, 10:22

Дзяцей атакаваў цэлы рой вос.

Восы пакусалі дзяцей у жылым раёне Слуцка. Здарэнне адбылося ўвечары 16 верасня каля дома № 60 на вуліцы 14 Партызан ў Слуцку, піша tut.by.

Як распавялі відавочцы, у двары дома дзеці гулялі з мячом, і ў нейкі момант мяч зваліўся ў драўляны калодзеж. Калі дзеці паспрабавалі дастаць мяч, іх атакаваў рой вос.

- У студні быў пень ад старога вялікага дрэва. Напэўна, восы пасяліліся ў ім, - выказала здагадку мясцовая жыхарка.

Са слоў відавочцаў, восы пакусалі як дзяцей, якія гулялі, так і людзей, якія проста праходзілі міма. Адзін мужчына пачаў дапамагаць - даставаў насякомых з валасоў маленькіх дзяўчатак.

- Прыехала хуткая. Рабілі ін’екцыі. Нейкая жанчына нават страціла прытомнасць. Усіх забралі і павезлі ў лякарню. МНС прыехала: знішчаюць гэты пень, паліваюць бензінам і спальваюць, - паведаміла мясцовая жыхарка.

Пакуль афіцыйных каментароў аб НЗ няма.

Нагадаем, на мінулым тыдні пасля ўкусаў вос у вёсцы Мялешкі Слуцкага раёна памерла 63-гадовая пенсіянерка.

Апошнія навіны