BE RU EN

Шуневіч: Інтэрнэт - гэта сфера безадказных паводзін

  • 17.09.2018, 8:17

Кіраўнік МУС выказаўся за больш хуткую ідэнтыфікацыю карыстальнікаў сеткі.

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч расказаў, як ва ўстанове ставяцца да прапановы ўвядзення абавязковай аўтарызацыі грамадзян на інтэрнэт-форумах, паведамляе pressball.by:

- Інтэрнэт - частка нашага жыцця, а кожная сацыяльная дзейнасць, не важна каго, павінна адбывацца паводле нейкіх правіл. І калі гэты правіл няма - існуе анархія, безуладдзе, нейкае прыніжэнне правоў, свабод, добрых якасцяў грамадзяніна, груп грамадзян і гэтак далей. Не важна. Калі гэтых правілаў няма, яны павінны быць распрацаваныя. Гэта маё цвёрдае перакананне. І яны павінны выконвацца ўсімі.

Адказнасць за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў, не важна ў якой сферы, галіне, форме яна адбываецца, павінна наступаць.

Аўтарызацыя ў гэтым канкрэтным выпадку, на мой погляд, будзе дысцыплінаваць медыясупольнасць, карыстальнікаў інтэрнэту. Давайце прызнаемся: сёння гэтая сфера абсалютна безадказных паводзін. Ну, у сэнсе выказванняў, ды, меркаванняў ды іншых, абраз, распаўсюджвання паклёпу, здзяйснення шэрагу канкрэтных крымінальных злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў. Гэта зона безадказнасці сёння. Практычна. Я з гэтым катэгарычна не згодны, калі вы мяне пытаеце пра гэта.

За кожны ўчынак чалавек павінен адказваць, тым больш калі ён парушае нечыя правы, інтарэсы. Зыходзячы з гэтага, уважаю за мэтазгоднае, правільнае, своечасовае развязанне пытання аб ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў гэтага працэсу. Ну і, вядома ж, гэта будзе дысцыплінаваць усіх, хто не ведае ні правоў і межаў, ні нейкіх умоўнасцяў, маралі, прынцыпаў. Усёдазволенасці будзе пастаўлены бар'ер, - перасцярог Шуневіч інтэрнэт-карыстальнікаў у эфіры праграмы "Главный эфир" на "Беларусь 1".

Апошнія навіны