BE RU EN

Чатыры зніклыя ў Лельчыцкім раёне жанчыны знойдзеныя жывымі

  • 16.09.2018, 21:54

Пошукі доўжыліся ўсю ноч.

15 верасня а 22.50 у Лельчыцкі РАУС паступіла паведамленне ад жыхара Турава Жыткавіцкага раёна, паведамляе сайт УУС Гомельскага аблвыканкама. Мужчына паведаміў пра тое, што зніклі чатыры жанчыны: 1964 года нараджэння, 1936 года нараджэння, 1937 года нараджэння, 1941 года нараджэння. Сяброўкі а 7.40 пайшлі ў лес каля вёскі Сіманіцкі Млынок Лельчыцкага раёна і іх месцазнаходжання невядомае.

Для вышуку зніклых быў узняты асабовы склад Лельчыцкага РАУС, прыцягнутыя сілы работнікаў МНС, леснікоў і шараговых грамадзян.

Пошукі доўжыліся ўсю ноч. У РАУС асабліва падкрэслілі важнасць удзелу ў пошуках леснікоў. Без іх практычна немагчыма арыентавацца ў густых лясах раёна. На досвітку зноў сабралі супрацоўнікаў, каб змяніць тых, хто працаваў уночы. На шчасце, усё скончылася добра.

16 верасня аб 11.00 гадзін жанчыны былі выяўленыя за 5 кіламетраў ад вёскі Танеж Лельчыцкага раёна. Іх стан ацэньваецца як прымальны. Таксама высветлілася, што адная жанчына да пераезду ў Жыткавіцкі раён пражывала ў гэтых месцах. Таму і прапанавала сяброўкам адправіцца ў лес для збору журавін.

Апошнія навіны