BE RU EN

Аляксандр Наёк: У Беларусі міліцыянер пытаўся пра мой заробак

  • 16.09.2018, 21:21

Украінскі паўабаронца берасцейскага «Дынама» распавёў пра выпадак, калі яго пазнаў супрацоўнік ДАІ.

Паўабаронца берасцейскага «Дынама» Аляксандр Наёк у інтэрв'ю клубнай прэс-службе распавёў пра выпадак, калі яго пазнаў супрацоўнік ДАІ, піша «Трибуна».

- Часта аўтаінспектары пазнавалі ў табе футбаліста?

- Не вельмі, але адзін раз было. Перш за ўсё міліцыянт спытаў пра мой заробак, колькі атрымліваю.

- Праўду сказаў?

- Вядома ж не. Ён удакладніў пра суму, больш ці менш. Я адказаў, і ў адказ пачуў: «Ну, нармальна», - успомніў Наёк.

Апошнія навіны