BE RU EN

Украіна да канца года створыць вайсковую марскую базу на Азоўскім моры

  • 16.09.2018, 21:12

Гэта павінна стварыць варункі для адпору агрэсіўных дзеянняў РФ у гэтым рэгіёне.

Украіна да канца года плануе стварыць вайсковую марскую базу на Азоўскім моры.

Пра гэта паведамляе Урадавы партал на старонцы ў Facebook, піша unian.net.

Адзначаецца, што на Азоўскім моры да канца 2018 года плануецца стварэнне вайсковай марской базы Вайскова-марскіх сіл (ВМС) Узброеных сіл Украіны.

«Гэта (стварэнне базы) створыць варункі для адпору агрэсіўных дзеянняў Расейскай Федэрацыі ў гэтым рэгіёне", - адзначаецца ў паведамленні.

Акрамя таго, сёння, 16 верасня, у Бярдзянску былі спушчаныя на ваду два артылерыйскія бранякатэры ВМС Украіны.

Апошнія навіны