BE RU EN

Відэафакт: Ранальду забіў першыя галы за «Ювэнтус»

  • 16.09.2018, 20:01

Партугальскі нападнік зладзіў дубль у матчы чацвёртага тура чэмпіянату Італіі супраць «Сасуола».

Турынскі «Ювэнтус» дома ў матчы чацвёртага тура чэмпіянату Італіі падолеў «Сасуола» з лікам 2:1.

У складзе гаспадароў абодва галы забіў партугальскі форвард Крышціяну Ранальду, які вызначыўся на 50-й і 65-й хвілінах. Для 33-гадовага нападніка гэтыя галы сталі першымі ў складзе «Ювэнтуса».

Ранальду забіў свой 400-ы гол у нацыянальных чэмпіянатах Партугаліі, Англіі, Гішпаніі ды Італіі. У лігах розных краін ён правёў агулам 517 матчаў. Партугалец забіў 3 галы за лісабонскі «Спортынг», 84 - за «Манчэстар Юнайтэд», 311 - за мадрыдскі «Рэал», 2 - за «Ювэнтус».

Апошнія навіны