BE RU EN

Фотафакт: У Пінску «хуткая дапамога» правалілася ў дарожную яму

  • 16.09.2018, 19:03

Аўтамабіль ў пастцы зняў відавочца здарэння.

15 верасня у двары дома на вуліцы 60 год Кастрычніка аўтамабіль хуткай дапамогі праваліўся ў яму, якую рабочыя выразалі ў асфальце, каб яго залатаць.

Яма была без якіх-небудзь знакаў і агароджы, паведамляе «Медиа Полесье».

Раніцай прайшоў дождж, і ўтварылася лужына, якая схавала выразаны адцінак дваровага праезду. Медыцынскі аўтамабіль трапіў у нябачную пастку, калі прыехаў на выклік.

Апошнія навіны