BE RU EN

Менскае «Дынама» падпісала кантракт з Дзянісам Казіёнавым

  • 16.09.2018, 18:35

30-гадовы расейскі форвард стаў дзявятым замежнікам у сталічным клубе.

Менскае «Дынама» падпісала аднабаковы кантракт да канца сезона з 30-гадовым расейскім нападнікам Дзянісам Казіёнавым, паведамляе афіцыйны сайт «зуброў».

Апошнія тры сезоны Казіёнаў правёў у магнітагорскім «Металургу», з якім у 2017 годзе выйшаў у фінал Кубка Гагарына.

У сезоне 2017/18 Казіёнаў набраў 12 (7+5) балаў у 46 матчах рэгулярнага чэмпіянату і не адзначыўся выніковымі баламі ў 11 гульнях плэй-оф.

Апошнія навіны