BE RU EN

У Беларусі афіцыйна больш за 10 тысяч ідэолагаў

  • 16.09.2018, 17:40

Асноўны абавязак ідэолагаў - прадухіленне ўдзелу работнікаў у страйках і мітынгах.

Прафесія «ідэолаг» з'явілася на свет усяго 14 гадоў таму. Згодна з указам Лукашэнкі кожная арганізацыя з колькасцю ад 150-ці чалавек павінна мець штатную адзінку ідэолага, піша «Белсат».

Сярод асноўных абавязкаў - вывучэнне палітычнай атмасферы ў калектыве і прадухіленне ўдзелу работнікаў у страйках і мітынгах. Такой спецыяльнасці вы не знойдзеце ў аніводным універсітэце Беларусі або ў суседніх краінах. Але іх больш за 10 тысяч у краіне, і заробак у іх, прынамсі, не меншы за 270 рублёў.

Прадаўжэнне глядзіце ў відэаматэрыяле.

Апошнія навіны