BE RU EN

У Менску праходзіць Дзень габрэйскай культуры

  • 16.09.2018, 17:15

Ахвотныя могуць паспрабаваць стравы габрэйскай кухні ды паслухаць традыцыйную габрэйскую музыку.

У Менску праходзіць Дзень габрэйскай культуры «Восеньскія святы».

Як паведамляе БелТА, на тэрыторыі Верхняга горада сёння можна паспрабаваць стравы габрэйскай кухні, паслухаць традыцыйную габрэйскую музыку і ўбачыць танцы гэтага народа.

Таксама ў праграму фэсту ўвайшлі шматлікія майстар-класы, выставы, віктарыны. Хэдлайнерам мерапрыемства стане фіналістка шоў «Голас 4» Ала Рыд, якая ўвечары дасць сольны канцэрт.

Апошнія навіны