BE RU EN

Удзельнікі «бестэрміновага пратэсту» ў Маскве пратрымаліся сем дзён

  • 16.09.2018, 16:07

Сёння праціўнікаў падвышэння пенсійнага ўзросту затрымалі.

У Маскве ў нядзелю, 16 верасня, затрымалі больш за 10 праціўнікаў «пенсійнай рэформы». У іх ліку двое непаўналетніх. Яны ўдзельнічалі ў так званым «бестэрміновым пратэсце».

Пра гэта паведамляе партал ОВД-Инфо.

Некаторых затрыманых сфатаграфавалі ў аддзяленні паліцыі, узялі адбіткі пальцаў і адпусцілі без складання пратаколаў.

«Бестэрміновы пратэст» праходзіць у Маскве і Санкт-Пецярбургу пасля масавых акцыяў 9 верасня. Тады на мітынгі супраць падвышэння пенсійнага ўзросту выйшлі людзі ў дзясятках гарадоў Расеі. Ва ўсёй краіне затрымалі больш за тысячу чалавек. Паліцыя ўжывала сілу.

Апошнія навіны