BE RU EN

Арцём Мілеўскі дэбютаваў за «Кішварду»

  • 16.09.2018, 12:19

«Кішварда» ў рамках чэмпіянату Вугоршчыны ўпэўнена падолела «Халадаш» - 4:1.

Нападнік Арцём Мілеўскі ў суботу дэбютаваў за свой новы клуб, паведамляе pressball.by.

«Кішварда» ў рамках чэмпіянату Вугоршчыны ўпэўнена перамагла «Халадаш» - 4:1. Украінскі нападнік выйшаў на замену на 65-й хвіліне пры ліку 3:0.

Пасля васьмі тураў «Кішварда» з васьмю баламі займае дзявятае месца ў чэмпіянаце Вугоршчыны. «Халадаш» з пяццю баламі размясціўся на дванаццатай пазіцыі і замыкае табліцу.

Апошнія навіны