BE RU EN

Мянчанка: За 15 капеек зрабілі злачынцам

  • 15.09.2018, 20:29

Пенсіянерка ўзрушаная стаўленнем да людзей кантралёраў транспарту.

«Узрушаная стаўленнем да людзей кантралёраў транспарту, - не можа стрымаць эмоцый 68-гадовая Марыя Браніславаўна ў каментары kp.by. - У гадавіну смерці мужа паехала на Заходнія могілкі. Вярталася ўся ў слязах, сваіх думках і памылкова замест талона за 75 кап. прабіла за 60 капеек. Кантралёры зрабілі з мяне проста злачынцу. Аштрафавалі. І гэта замест таго, каб проста зразумець і даць магчымасць даплаціць гэтыя няшчасныя 15 капеек (бо талон у мяне быў і пракампасціраваны). Не спала ноч ад крыўды і разумення, што жывём мы цяпер у свеце, дзе няма разумення і дабрыні да пажылога чалавека».

Апошнія навіны