BE RU EN

У ЗША шалее ўраган «Флорэнс»

  • 15.09.2018, 16:02

Ёсць загінулыя.

На ўсходняе ўзбярэжжа ЗША ўчора абрынуўся ўраган "Флорэнс". Раней "Флорэнс" класіфікавалі як ураган трэцяй катэгорыі (хуткасць ветру дасягала 50 м/с), цяпер яго моц паменшылася да трапічнага шторму (хуткасць ветру да 33 м/с), піша gordonua.com.

Метэаролаг Раян Мо ў сваім Twittere напярэдадні напісаў: "Чакаецца, што "Флорэнс" пралье на тэрыторыю ЗША 18 трлн галонаў вады (блізу 68 млрд тон)". На гэты момант больш за 800 тысяч чалавек у Паўночнай Караліне застаюцца без электрычнасці. Блізу 20 тысяч чалавек знаходзіцца цяпер у спецыяльна абсталяваных сховішчах, дзе прабудуць да заканчэння ўрагану. На гэты момант вядома аб пяці загінулых.

Апошнія навіны