BE RU EN

Яцэк Чапутовіч: Польшча хоча, каб Літва была энэргетычна незалежнай ад РФ

  • 14.09.2018, 16:55

Польшча і Літва выступаюць супольна супраць праекту газаправода «Паўночны струмень-2».

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, піша «Польскае радыё».

Чапутовіч, сярод іншага, адзначыў, што Польшча і Літва выступаюць супольна супраць праекту газаправода «Паўночны струмень-2».

«Мы будзем супольна каардынаваць палітыку ў дачыненні да гэтага ў Еўрапейскім Звязе», - адзначыў кіраўнік МЗС Польшчы. Ён дадаў, што стасункі паміж Польшчай і Літвой паляпшаюцца.

З ягоных слоў, Літва з'яўляецца важным хаўруснікам для Польшчы, а добрыя дачыненні захоўваюцца на высокім узроўні. Краіны супольна падтрымліваюць, напрыклад, павелічэнне прысутнасці войскаў ЗША на ўсходзе Еўропы.

Польскі дыпламат таксама нагадаў, што Польшчу і Літву аб'ядноўваюць агульныя інфраструктурныя праекты: будаўніцтва транспартных злучэнняў Via Carpatia, Via Baltica і Rail Baltica.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падкрэсліў, што Польшча з'яўляецца стратэгічным і вельмі важным суседам, а польска-літоўскія дачыненні становяцца ўсё больш актыўнымі на розных узроўнях. Таксама ён паабяцаў, што Вільня не падтрымае магчымыя санкцыі супраць Польшчы. Акрамя таго, Лінкявічус падкрэсліў важнасць для польска-літоўскага дыялогу меншасцяў і развязання іх праблем.

Апошнія навіны