У Латвіі падвысяць «мінімалку» будаўнікам: на 350 еўраў вышэй, чым ва ўсіх астатніх
- 14.09.2018, 16:43
Будаўнічыя арганізацыі гатовыя ўкласці генеральнае пагадненне.
У Латвіі траціна работнікаў будаўнічай галіны афіцыйна атрымлівае нават менш за 430 еўраў - мінімальны заробак у Латвіі. З прыняццем новага закона ўсім будаўнічым арганізацыям давядзецца выконваць прынятыя правілы - не менш за 780 еўраў «на паперы» або 560 еўраў «на рукі», піша lsm.lv.
Так змагаюцца з заробкамі «ў канвертах» і абараняюць правы работнікаў. Праўда, цяпер звышурочныя аплацяць толькі на 50% больш - але будаўнікі застануцца ў плюсе. Напрыклад, калі чалавек прапрацаваў месяц на мінімальны заробак і атрымаў звышурочныя, то ён атрымае «чыстымі» ўсяго 430 еўраў. Цяпер нават з 50% пераплатай атрымае 720 еўраў.
Каб прыняць такі дакумент, патрэбныя подпісы кампаній, якія прадстаўляюць не менш за 50% абарачэння будаўнічага бізнэсу ў Латвіі. Кворум ужо сабраны.
Мінімальны заробак будаўнікоў складзе 780 еўраў толькі са снежня 2019 года праз механізм прыняцця паправак да законаў у Латвіі. Спачатку сейм унясе папраўкі ў закон аб працы, потым генеральнае пагадненне апублікуюць у афіцыйным Latvijas Vēstnesis, а ўвойдзе ў дзеянне яно яшчэ праз паўгода.
Такія ж пагадненні хочуць укласці ахоўныя фірмы і кампаніі грамадскага харчавання (ад дарагіх рэстарацый да школьных сталовак). Праекты пагадненняў яны прадэманструюць да лістапада.