BE RU EN

Барыс Жаліба: У эканоміцы ва ўладаў Беларусі нічога не атрымліваецца

  • 14.09.2018, 15:15

Разам з ростам даляра прадоўжаць расці і кошты.

Амерыканская валюта даражэе ў дачыненні да беларускага рубля 12 дзён запар. Аналітыкі мяркуюць, што да канца года беларускі рубель прадоўжыць падаць разам з расейскім праз тое, што ў дачыненні да Расеі Захад будзе прымаць новыя санкцыі.

Пра гэта «Радыё Рацыя» заявіў эканаміст Барыс Жаліба.

- Курс даляра і кошты ў нашай краіне ўзаемазвязаныя, таму, натуральна, што пасля росту амерыканскай валюты вырастуць і кошты. Іншая справа, што ніхто не ведае, якога ўзроўню будзе дэвальвацыя. Наўпрост гэта будзе залежаць, напэўна, ад таго, наколькі жорсткія санкцыі прымуць у дачыненні да Расеі. Але ў кожным выпадку нічога добрага ў абясцэньванні рубля няма. Нават Міністэрства фінансаў падлічыла, колькі страт нясуць прадпрыемствы і бюджэт нават ад 1 адсотка дэвальвацыі.

- Расейскі рубель пры падзенні цягне за сабой у прорву і беларускія грошы. Нармальная такая сітуацыя?

- Абсалютна ненармальная. Беларускае кіраўніцтва ўжо шмат гадоў кажа, што хоча дыверсіфікаваць экспарт. Формула была агучаная такая: траціна экспарту ідзе ў Расею, траціна - у Еўропу, і траціна - у іншыя краіны. Але нічога пакуль не атрымліваецца. Больш за палову экспарту ўсё адно завязанае на Расею, а адсюль і такі наш валютны кошык, дзе 50 адсоткаў займае расейскі рубель. І ўся гэтая прывязка чарговым разам прычыняе шкоду беларускай эканоміцы.

Апошнія навіны