Пад Полацкам вырас грыб-волат
- 14.09.2018, 10:42
Цяпер яго ўзмоцнена ахоўваюць.
Пад Полацкам вырас грыб велізарных памераў. Зразаць знаходку людзі не сталі, пакуль проста назіраюць, як ён расце, піша tut.by.
Велізарны баравік знайшлі не ў лесе, а ў цэнтры вёскі Заазер'е. Невялікай рулеткі ледзь выстарчыла, каб вымераць акружнасць шапкі. Усяго - 1,3 метра.
Цяпер волата ўзмоцнена ахоўваюць. Кожны вечар хаваюць, каб баравік не стаў чыёй-небудзь здабычай. У выходныя ў раёне будуць зразаць самы вялікі грыб. Гэты - прэтэндэнт на перамогу.
У вёсцы гіганцкія баравікі знаходзяць чатыры гады запар, але гэты пабіў папярэднія рэкорды.