BE RU EN

ЗША ўвялі чарговыя санкцыі супраць расейскіх і кітайскіх кампаній

  • 13.09.2018, 19:05

Санкцыі ўведзеныя за падтрымку ядзернай праграмы КНДР.

У чацвер, 13 верасня, ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць КНДР, пад абмежаванні патрапілі расейскія і кітайскія фірмы, якія супрацоўнічаюць з паўночнакарэйскім рэжымам.

Як паведамляе Reuters са спасылкай на Мінфін ЗША, санкцыі ўведзены ў дачыненні да кітайскай кампаній Yanbian Silverstar Network Technology і расейскай Volasys Silver Star за падтрымку ядзерных і ракетных праграм Паўночнай Карэі. Таксама пад санкцыі патрапіў адзін грамадзянін КНДР, паведамляе nv.ua.

6 верасня Мінфін ЗША ўвёў санкцыі супраць паўночнакарэйскай кампаніі і грамадзяніна КНДР за правядзенне Кібератакі.

27 красавіка 2018 года прайшоў гістарычны саміт з удзелам прэзідэнта Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Іна і дыктатара КНДР Кім Чэн Ына ў населеным пункце Пханмунджом. Паводле вынікаў перамоў бакі зрабілі заяву, у якой абвясцілі пра намеры заключыць мірную дамову, а таксама пра планы дамагчыся поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Таксама, пра намеры адмовіцца ад паўночнакарэйскай ядзернай праграмы Кім Чэн Ын абвясціў падчас перамоў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Сінгапуры.

Паводле звестак Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ), Паўночная Карэя не выконвае дамоўленасці аб дэнуклеарызацыі.

Апошнія навіны