BE RU EN

Самы хуткі чалавек Усэйн Болт правёў з астранаўтамі забег у бязважкасці

  • 13.09.2018, 12:41

Забег праходзіў на спецыяльным самалёце для навуковых даследаванняў.

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён і 11-разовы чэмпіён свету ў бегу Усэйн Болт, якога называюць самым хуткім чалавекам на Зямлі, правёў забег у бязважкасці.

Адпаведнае відэа ямайскі спартовец апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter, піша «Новое время».

Незвычайнае спаборніцтва з яшчэ двума астранаўтамі правялі на борце спецыяльнага самалёта, здольнага імітаваць бязважкасць для навуковых даследаванняў.

Cвою кар'еру бягуна Болт скончыў у жніўні 2017 года пасля траўмы на Чэмпіянаце свету ў лёгкай атлетыцы ў Лондане.

Пасля гэтага дзейны рэкардсмэн у бегу на дыстанцыі 100 і 200 метраў наважыў паспрабаваць сябе ў футболе.

Апошнія навіны